У Літве ацэньваюць магчымасць закрыцця дадатковых пунктаў пропуску на мяжы з Беларуссю



Пра гэта паведаміла журналістам міністр унутраных спраў Літвы Агне Білатайце. «Калі ўлічыць праблему кантрабанды, тое, што сёння на мяжы з Беларуссю павінны знаходзіцца супрацоўнікі… Мы сапраўды абмяркоўваем пэўныя варыянты, канкрэтна для вырашэння гэтых праблем», – цытуе міністра Delfi. Што тычыцца пагроз бяспецы Літвы, паводле Білатайце, «такой інфармацыі на гэты момант няма», але Літва гатовая да адпаведных сцэнарыяў.

Білатайце падкрэсліла важнасць наяўнасці агульнага для Літвы і суседніх краін Еўразвязу плану па гарантаванні бяспекі межаў і выпрацоўцы агульнага адказу на магчымыя пагрозы або правакацыі з беларускага боку мяжы. Гэтае пытанне, абмяркуюць 28 жніўня ў Варшаве на сустрэчы кіраўнікоў МУС Польшчы і краін Балтыі.