У Літве парламенцкія выбары
У Летуве сёння праходзяць парламенцкія выбары. У 70 акругах выбары адбываюцца паводле партыйных сьпісаў. Сваіх кандыдатаў вылучылі 17 партыяў. Яшчэ 71 акруга аднамандатная. Кіраўнік Цэнтральнай выбарчай камісіі Летувы Лаура Матжашайцітэ паведаміла, што да поўдня прагаласавала 13,33 адсотка грамадзян з выбарчым правам.
Паводле дадзеных Цэнтрвыбаркама, выбаршчыкі Вяркяйскай выбарчай акругі найбольш актыўна выконвалі свае грамадзянскія абавязкі. Тут ужо прагаласавалі амаль 19,5% выбаршчыкаў. Выбаршчыкі ў паўночнай выбарчай акрузе Судува былі найменш актыўнымі да паўдня.
Па дадзеных цэнтральнай выбарчай Камісіі, сёлета назіраецца неверагодны інтарэс да выбараў з боку летувісаў, якія пражываюць ці працуюць за мяжой. У пасольстве ў Злучаным Каралеўстве прагаласавалі амаль 11 000 выбаршчыкаў, у пасольстве ў Нарвежскім каралеўстве – 2400, у пасольстве ў Нямеччыне – 1900, у пасольстве ў Ірландыі амаль 1900, у пасольстве ў Бельгіі – крыху больш за 1000 чалавек.
***
11 кастрычніка ў Літве, нягледзячы на пандэмію каронавіруса, праходзяць парламенцкія выбары.
Галасаванне на выбарчых участках пачалося ў 7 гадзін раніцы і завяршыцца а 20-й гадзіне. Выбарцаў запрашаюць прыходзіць у масках і прыносіць з сабой асадку для пісьма. Тым, у каго не будзе сродкаў абароны і пісьмовых прыладаў, яны будуць выданы на месцы.
На чатырохгадовы тэрмін паўнамоцтваў абіраецца 141 парламентарый: 70 па партыйных спісах і 71 – у аднамандатных акругах. Спісы кандыдатаў вылучылі 17 партый, кааліцый няма.
Беларускае Радыё Рацыя
фота DELFI