У Літве распаўсюджваецца ліст “воінаў Алаха” з пагрозамі
У Літве распаўсюджваецца ліст “воінаў Алаха” з пагрозамі. Сёння, 4 жніўня, па розных электронных адрасах быў распаўсюджаны электронны ліст на ангельскай мове з пагрозамі ў адрас Літвы — пагражаюць выбухамі і помстай за “братоў-мусульман”.
Партал Alfa.lt паведамляе, што ліст дасылаецца ад імя Юсэфа Арафата, які называе сябе “воінам Алаха”. У лісце аўтар абяцае адпомсціць за сваіх братоў-мусульман і пагражае, што ў Літве ўжо знаходзяцца тысячы “найлепшых воінаў”.
Паліцыя Літвы праводзіць праверку.
Беларускае Радыё Рацыя
