У Літве выпусцілі памятку на выпадак расейскай агрэсіі
У Літве выйшла з друку новая рэдакцыя брашуры па грамадзянскай абароне на выпадак расейскай ваеннай агрэсіі і ўварвання на тэрыторыю гэтай краіны. Брашура мае 75 старонак і выдана накладам некалькі тысяч асобнікаў, паведамляе BBC.
У новай рэдакцыі буклету, які падрыхтаваны міністэрствам абароны Літвы, надрукаваны парады па выжыванні ва ўмовах дзікай прыроды. У выданні апісаныя таксама розныя тыпы расейскіх танкаў, амуніцыі і мінаў. Брашура распаўсюджваецца праз моладзевыя арганізацыі, у людных месцах, а таксама электронны варыянт праз інтэрнэт.
Першая рэдакцыя была зроблена ў студзені 2015 году, зараз пабачыла свет другое выданне.