У Лондане прайшоў шматтысячны марш за новы рэферэндум па Brexit
20 кастрычніка ў Лондане прайшоў марш, прысвечаны пытанню выхаду Вялікабрытаніі з Еўразвязу. Яго ўдзельнікі патрабавалі ад уладаў правесці яшчэ адзін рэферэндум – па пытанні заключнага вырашэння Brexit.
Па ацэнах арганізатараў у акцыі ўзялі ўдзел 700 тысяч чалавек. У паліцыі заявілі, што не змаглі ацаніць колькасць мітынгоўцаў.
Беларускае Радыё Рацыя, фота EPA
