У Луганску з’явілася расейская ваенная тэхніка
Тым часам у Луганск зайшла вялізная калона расейскай тэхнікі. Гэта ўзбраенне, якое звычайна прымяняецца пры прарывах абароны. Паведамляе наш карэспандэнт з Украіны:
– Гэта танкі, самаходная артылерыя і рэактыўныя залпавыя сістэмы “Град”. Вайсковая тэхніка не мае апазнавальных знакаў, але нумары на аўтамабілях – расейскія. Павялічылася і колькасць расейскіх салдат, якіх камандыруюць ва Украіну пад выглядам “апаўчэнцаў ЛНР”. Цяпер іх выпраўляюць з Растова проста таварнымі вагонамі, у якіх звычайна возяць скот. За апошнія тры дні ў Луганск прыйшло два такія эшалоны.
Вайсковыя аналітыкі звязваюць гэта з імаверным наступам у харкаўскім кірунку.
Марцін Война, Беларускае Радыё Рацыя, Украіна
Фота infokava.com