У Луганску заўважаныя “Начныя ваўкі”
У акупаваным баевікамі Луганску з’явілася калона байкераў з эмблемамі “Начных ваўкоў” – расейскага мотаклуба, вядомага сваім сяброўствам з Уладзімірам Пуціным, удзелам у анэксіі Крыма, а таксама забаронай на ўезд у Еўразвяз. Перадае наш карэспандэнт ва Украіне:
– Пра гэта паведамілі ў АБСЕ. Паводле справаздачы міжнародных назіральнікаў, у горад заехала каля 30 расейскіх байкераў, частка з каторых мае сімволіку “Начных ваўкоў”. Магчыма, гэта тыя самыя матацыклісты, якіх не пусцілі ў Еўрасаюз.
Пра далейшыя планы пуцінскіх байкераў пакуль нічога не вядома.
Марцін Война, Беларускае Радыё Рацыя, Украіна
Фота 0642.ua
