У Лунінецкім раёне за Таццяну Караткевіч сабралі 500 подпісаў



У Лунінецкім раёне за Таццяну Караткевіч 4 чалавекі сабралі і здалі 500 подпісаў. Чым немала здзівілі райвыканкамаўскіх работнікаў, якія, відаць, не чакалі гэтага ў іх ціхім, апалітычным да гэтага раёне, – кажа каардынатар па збору подпісаў, сябра ініцыятыўнай групы Таццяны Караткевіч Віталь Каліноўскі:

– Калі я распісваўся ў сшытку за тое, што здаў гэтыя 500 подпісаў, то я бачыў, што там шмат людзей, якія збіралі подпісы за Лукашэнку, здавалі толькі па 10 подпісаў.

Паводле Каліноўскага, за Караткевіч падпісваліся рознага ўзросту людзі, з розных месцаў пражывання і нават з другіх абласцей і раёнаў. Збор подпісаў за Караткевіч працягваецца.

20150810_153504

kalinouski_2

kalinoski_1

kalinouski_3

Беларускае Радыё Рацыя