У Лунінцы заяўку на пікет рэгістравалі са скандалам



Супрацоўнікі Лунінецкага райвыканкама не маглі без скандалу зарэгістраваць заявы на пікеты 16-17 ліпеня.

“Больш паўгадзіны і званок да незалежнага юрыста спатрэбілася для такой нязначнай працы”, – кажа старшыня Лунінецкай раённай Беларускай сацыял-дэмакратычнай партыі (Грамада) Віталь Каліноўскі, які прынёс заяву:

– Зайшоў да сакратаркі старшыні гарвыканкаму Наталлі Аляшкевіч, яна адмовіла зарэгістраваць маю заяву і накіравала ў аддзел арганізацыі кадравай працы да Качаноўскай, якая ў сваю чаргу “адфутболіла” мяне ў аддзел эканомікіі. Я сказаў, што туды не пайду.

Работнікаў райвыканкама збянтэжыла мэта пікету: стварэнне ініцыятыўнай групы ў падтрымку магчымага кандыдата ў прэзідэнты Таццяны Караткевіч.

“Паколькі пра выбары яшчэ не аб’яўлена, чыноўніцы адмаўляліся рэгістраваць заяву. Хаця пасля скандалу даўмеліся зарэгістраваць ў межах закона “Аб звароце грамадзян”, – кажа Віталь Каліноўскі.

Беларускае Радыё Рацыя