У Луцку ў 80-ю гадавіну Валынскай трагедыі адбылася сустрэча прэзідэнтаў Украіны і Польшчы
У Луцку ў 80-ю гадавіну Валынскай трагедыі адбылася сустрэча прэзідэнтаў Украіны і Польшчы. Візіт кіраўнікоў дзяржаў у Луцк загадзя не анансаваўся, але напярэдадні вечарам было паведамленне, што рух па вуліцах старога горада, дзе знаходзіцца храм, будзе закрыты ў сувязі з мерапрыемствамі памяці ахвяр Другой сусветнай вайны і 80-годдзем Валынскай трагедыі.
У траўні прадстаўнік польскага МЗС Лукаш Ясіна ў інтэрв’ю Onet, адказваючы на пытанне, ці павінен Зяленскі папрасіць прабачэння за Валынь, адзначыў, што ў сітуацыі, калі «ўкраінская дзяржава гэтага не зрабіла, прэзідэнт Зяленскі павінен узяць на сябе больш адказнасці». На думку Ясіны, Зяленскі павінен сказаць: „Прашу прабачэння”. „Гэтая формула вельмі добра працуе ў польска-ўкраінскіх адносінах», — указаў ён.
Валынская разня — масавае знішчэнне Украінскай паўстанцкай арміяй этнічнага польскага насельніцтва на тэрыторыі Валыні, яно пачалося ў сакавіку 1943 года і дасягнула піку ў ліпені таго ж года. Дзеянні польскага боку ў адказ, пачатыя з канца лета 1943 года, прывялі да значных ахвяр сярод украінскага насельніцтва.
Беларускае Радыё Рацыя