У Львове могуць сустрэцца лідары Беларусі і Украіны
У Львове чакаюць 5 верасня прысутнасці кіраўнікоў Украіны Пятра Парашэнкі і Беларусі Аляксандра Лукашэнкі на футбольным матчы Украіна — Беларусь у рамках адборачнага этапу Еўра-2016.
(Фота Reuters)
Паводле неафіцыйнай інфармацыі чыноўніка абласной адміністрацыі, цяпер працягваецца ўзгадненне абодвума бакамі магчымасці візіту.
У сваю чаргу прэс-сакратар грамадскай рады пры ГУ МУС Украіны ў Львоўскай вобласці Алег Піліпенка падцвердзіў журналістам, што футбольны матч наведаюць прэзідэнты абедзвюх краін. “Пакуль гэтая інфармацыя неафіцыйная”, – падкрэсліў Піліпенка.
