У Мадрыдзе тысячы людзей мітынгавалі за незалежнасць Каталоніі



У цэнтры іспанскай сталіцы – Мадрыдзе – тысячы людзей выйшлі ў суботу, 16 сакавіка, выказацца ў падтрымку незалежнасці рэгіёну Каталонія. Пра гэта паведамляе РБК-Украина са спасылкай на El Pais.

Ключавым лозунгам акцыі стала „Самавызначэнне гэта не злачынства. Дэмакратыя – гэта вырашаць”. Галоўнымі арганізатарамі маніфестацыі сталі арганізацыі „Нацыянальная каталонская асамблея (НКА) і „Омніум културал „, якія падтрымліваюць выхад аўтаноміі са складу каралеўства.

Да акцыі пратэсту далучыліся члены каталонскага ўрада, а таксама кіраўнік аўтаноміі Кім Торра. Шмат хто з прысутных прынёс з сабой неафіцыйны сцяг каталонскіх сепаратыстаў.

Таксама маніфестанты раскрытыкавалі працэс над лідарамі руху за незалежнасць Каталоніі, які пачаўся 12 лютага ў Вярхоўным судзе Іспаніі.

Былы лідар Каталоніі Карлес Пучдэмон мае намер вылучацца на выбарах у Еўрапарламенце. Ён хоча працягнуць барацьбу за незалежнасць свайго роднага рэгіёну Каталонія ад Іспаніі ў Еўрапейскім парламенце.