У Магілёўскай турме судзяць Мікалая Дзядка
Палітычнага вязня Мікалая Дзядка судзяць за парушэнне рэжыму адбыцця пакарання. Суд праходзіць у адкрытым рэжыме на тэрыторыі турмы № 4 горада Магілёва.
На волю Дзядок павінен быў выйсці літаральна праз тыдзень, трэцяга сакавіка. Аднак яго абвінавацілі ў шэрагу парушэнняў рэжыму ў месцах зняволення, асноўным з якіх з’яўляецца нашэнне замест турэмнай робы – спартовага касцюма.
Актывіст анархісцкага руху Мікалай Дзядок асуджаны на 4,5 гады зняволення за злоснае хуліганства. Сваёй віны ён не прызнаў і не падпісаў прашэнне аб памілаванні на імя Аляксандра Лукашэнкі.
