У Малдове будзе прамаскоўскі прэзідэнт?
Першы тур выбараў кіраўніка краіны не назваў пераможцу. Як і чакалася, у другі тур выйшлі Ігар Дадон і Мая Санду.
Лідар партыі сацыялістаў Ігар Дадон, які выступае за інтэграцыю з Расеяй і лічыць сваім палітычным ідэалам Уладзіміра Пуціна, набраў каля 49% галасоў і ледзь не перамог у першым туры. Для перамогі патрэбна было набраць 50%.
Другое месца заняла адзіны кандыдат ад правай апазіцыі – у Маі Санду – каля 38% галасоў. Санду падтрымлівае курс цяперашняй улады на інтэграцыю з Еўразвязам.
2-і тур прэзідэнцкіх выбараў у Малдове пройдзе праз два тыдні.
Беларускае Радыё Рацыя