У Малдове датэрміновыя парламенцкія выбары



Датэрміновыя парламенцкія выбары праходзяць у Малдове.

Прэзідэнт рэспублікі Малдова Майя Санду, якая дамагалася гэтага галасавання, заклікала грамадзян прыйсці на выбарчыя ўчасткі: «Разам мы шмат гадоў змагаемся з крадзяжом. Мы прайшлі доўгі і цяжкі шлях. Наш абавязак – пайсці да канца і пазбавіць краіну ад злодзеяў».

Санду абвясціла пра роспуск парламента пасля таго, як заканадаўчы орган не мог зацвердзіць новы склад урада. У цяперашнім складзе парламента бальшыню складаюць апаненты прэзідэнта.

Былы малдаўскі прэзідэнт, лідар сацыялістаў Ігар Дадон заклікаў сваіх прыхільнікаў аддаць свой голас за тых, хто, паводле яго слоў, справай даказаў, што служыць толькі рэспубліцы, а не знешнім сілам. Дадон папрасіў аднадумцаў рыхтавацца да бестэрміновых пратэстаў і стаяць да таго часу, пакуль не будзе забяспечана права ўсіх на галасаванне. Ігар Дадон вядомы ў Малдове і за яе межамі як выразна прарасейскі палітык, якога цэлы час падтрымлівае Крэмль.

Беларускае Радыё Рацыя