У Малдове перастануць трансляваць расейскія праграмы



7 снежня парламент Малдовы прыняў у двух чытаннях законапраект аб бяспецы інфармацыйнай прасторы. Пра гэта паведамляецца на сайце парламента.

61 дэпутат з 87 прысутных на пасяджэнні, выказаўся „за”. Усяго ў малдаўскім парламенце 101 дэпутат.

У адпаведнасці з прынятым заканадаўчым актам, на тэрыторыі краіны дазволена рэтрансляваць толькі тыя інфармацыйныя і аналітычныя праграмы, якія былі зроблены ў краінах, якія ратыфікавалі Еўрапейскую канвенцыю аб трансгранічным тэлебачанні.

„Нямецкая хваля” адзначае, што ў сувязі з прынятым законапраектам у Малдове перастануць трансляваць расейскія навіны і палітычныя шоў, паколькі Расея падпісала канвенцыю ў 2006 годзе, але не ратыфікавала яе.

Выданне адзначае, што законапраект абмяркоўвалі ў парламенце тры гадзіны. У ім не гаворыцца непасрэдна аб забароне расейскай тэлепрадукцыі. Аднак прыхільнікі дакумента казалі менавіта пра расейскую прапаганду і яе шкоду. Праціўнікі законапраекта аргументавалі сваю пазіцыю правамі чалавека і свабодай слова. Фракцыя камуністаў пакінула залу, не чакаючы галасавання.

gordonua.com

Фота parlament.md