У Малечы і Кабаках прайшла стыхійная акцыя „Стоп, таракан!”
Прадстаўнікі аграгарадкоў Малеч і Кабакі правялі акцыю пад назвай: „Стоп, таракан!” Гэта адказ вяскоўцаў, якіх „дастала” жабрацкае і рабскае жыццё на арышты блогераў і актывістаў, на пераслед незалежных журналістаў, на аб’яўленыя выбары. Акцыя спантанная.
Знаёмыя вяскоўцы, якія не ўдзельнічалі раней у палітыцы, акрамя дэпутата Першамайскага сельвыканкама Валерыя Білібухі, сабраліся разам на машынах і уключылі клаксоны:
– Іншадумцам затыкаюць рот, каб яны ўсе маўчалі. Пасля з гэтымі выбарамі, якія на 9 жніўня запланаваныя. Можна сказаць, што выбары ўжо адбыліся!
– Пакуль будзе гэта карупцыйная ўлада, будучага ў нашай рэспублікі няма. У нас засталіся адныя абавязкі. У нас няма правоў!
Прысутныя на сустрэчы вяскоўцы аднадушна асудзілі парад у Менску:
– Гэта перамога не наша, а нашых дзядоў. Мы пераможам тады, калі пераможам гэтую карупцыйную ўладу. Гэта ў нас Дзень памяці. Нашыя дзяды за нас ваявалі, за росквіт. А ў выніку чаго мы дабіліся? Галечы. Мы прайгралі. Якая перамога?
Паводле вяскоўцаў, так працягвацца далей не можа. Пара беларусам аб’ядноўвацца для далейшых рашучых дзеянняў. Больш нельга цярпець ідыёцкую ўладу, якая зрабіла Беларусь і беларусаў пасмешышчам для ўсяго цывілізаванага свету. Трэба перастаць баяцца!
Цалкам матэрыял у далучаным гукавым файле:
Беларускае Радыё Рацыя