«У Марыупалі „рускі свет“ забівае этнічных рускіх»
Лік ахвяраў блакады і абстрэлу расейскімі ваеннымі Марыупаля і ваколіц ужо ідзе на тысячы.
На фота: Разбураны радзільны дом у Марыупалі, АР
Па словах намесніка мэра горада Сяргея Арлова, Марыупаль шматэтнічны горад і палова з тых, хто ўжо загінуў ад рук расейцаў – гэта этнічныя рускія.
-Калі мы агучваем гэтыя жахлівыя лічбы забітых, мы разумеем, што не менш за палову ад гэтай колькасці – гэта забітыя этнічныя рускія. Такім чынам, “рускі свет” забівае ўкраінскіх расіян у Марыупалі. Вось такі “рускі свет“ прыйшоў.
У Марыупалі, які з пачаткам уварвання ва Ўкраіну аказаўся амаль цалкам акружаным акупантамі і падвяргаецца зараз жорсткім атакам і бамбардаванням, каля паловы насельніцтва складаюць рускія і амаль 90% жыхароў горада рускамоўныя.
Па словах Сяргея Арлова, акрамя рускіх і ўкраінцаў, у мястэчку Сартана, каля Марыупаля, падчас абстрэлаў загінула шмат этнічных грэкаў.
Беларускае Радыё Рацыя