Марш памяці Барыса Нямцова ў Маскве
Па ўсёй Расеі 1 сакавіка прайшлі акцыі памяці Барыса Нямцова, застрэленага ў ноч на 28 лютага.
Тысячы людзей выйшлі на жалобную акцыю ў сталіцы Расеі. Паплечнік забітага палітыка Ілля Яшын ацэньвае колькасць удзельнікаў у 100 тысяч чалавек.
* * *
У Маскве 1 сакавіка пройдзе жалобнае шэсце ў памяць пра Барыса Нямцова. Маскоўскія ўлады ўзгаднілі маршрут маршу памяці, які пачнецца ў 15 гадзін па маскоўскім часе, колькасцю 50 тысяч чалавек ад Кітай-горада да месца забойства апазіцыянера – Вялікага Маскварэцкага моста.
У маскоўскай паліцыі заявілі, што пачнуць усе неабходныя меры бяспекі ў час жалобнага шэсця. Прэзідэнт Расеі Уладзімір Пуцін узяў расследаванне гэтага злачынства пад асабісты кантроль. Таксама марш памяці запланаваны сёння і ў Варшаве.
Беларускае Радыё Рацыя
Фота rian.com.ua