У Маскве ля амбасады Францыі ўзмацнілі меры бяспекі
Праваахоўчыя органы ўзмацнілі меры бяспекі ля амбасады Францыі ў Маскве ў звязку з тэрактамі ў Парыжы. Пра гэта паведамляе «Интерфакс». Побач з будынкам французскай дыпмісіі дзяжурвць аўтобус з паліцэйскімі.
Маскоўцы тым часам працягваюць несці кветкі да амбасады Францыі ў памяць ахвяраў тэрактаў, паведамляе «Говорит Москва».
Кветкі ля амбасады Францыі ў Маскве. Фота AFP/DMITRY SEREBRYAKOV
