У Маскве ўсталявалі помнік Сталіну
У скверы Расейскага ваенна-гістарычнага таварыства адкрылі „Алею валадароў”.
Аўтар бюстаў – скульптар Зураб Цэрэтэлі.
На алеі ўсталяваныя бюсты валадароў Расеі розных часоў: ад расейскіх цароў да генсекаў СССР. У лютым плануецца ўсталяванне бюста Барыса Ельцына.
