У Маскве затрымалі беларускага адваката з ЗША Юрася Зянковіча
У Маскве затрымалі беларускага адваката, грамадзяніна ЗША Юрася Зянковіча. Яго жонка Алена Дзенісавец паведаміла Свабодзе, што Зянковіч быў у бізнэс-камандзіроўцы ў Еўропе.
«У Расеі яго затрымалі, фактычна скралі, з маскоўскага гатэля Nordic Rooms Hotel. Яго затрымалі 11 красавіка, але я даведалася пра гэта толькі ўчора. Я размаўляла з менеджарам гатэля. Паводле яго, супрацоўніца гатэля бачыла з акна, як людзі ў цывільным скруцілі Юрася і затрымалі. Яны сказалі: мы яго забіраем, ён падазраецца ў тэрарызме. Яны памахалі пасведчаннем, сказалі, што са спецслужбаў. Потым яшчэ пару чалавек прыйшлі ў яго нумар і забралі ўсе рэчы», — расказала Алена Дзенісавец.
Паводле жонкі, цяпер Юрась Зянковіч у турме КДБ у Менску.
Беларускае Радыё Рацыя