У Маскве затрымалі каля 50 удзельнікаў акцыі супраць палітычных рэпрэсій
14 сакавіка ў Маскве і шэрагу іншых гарадоў Расеі прайшлі пратэстныя акцыі ў падтрымку фігурантаў так званай справы „Сети” і супраць паправак у Канстытуцыю, якія прапанаваў Уладзімір Пуцін.
Пікеты на Лубянцы каля будынку ФСБ арганізавалі актывісты руху Rupression, у цэнтр расейскай сталіцы прыйшло каля 100 чалавек. Як паведаміла «ОВД-Инфо», у цэнтры Масквы прайшлі масавыя затрыманні. Было затрымана ад 40 да 50 чалавек, сярод якіх – кіраўнік руху „За правы чалавека” Леў Панамароў, а таксама ведамыя апазіцыянеры Сяргей Удальцоў і Леанід Развазжаеў.
фота рэсурсу „Новая газета”
Вядома, што 78-гадовага праваабаронца Льва Панамарова паліцыянты ўдарылі па твары.
Бальшыню затрыманых увечары адпусцілі. Супраць іх пачатыя адміністрацыйныя справы. Некалькі затрыманых засталіся ў пастарунку.
Беларускае Радыё Рацыя