У Мазырскім раёне пачаліся вайсковыя вучэнні
У Мазырскім раёне пачаліся вайсковыя вучэнні. Над Гомельскай вобласцю заўважылі знішчальнік.

Вучэнні пройдуць з 15 да 25 жніўня ў раёне вёскі Слабада, дзе месціцца вайсковая частка. Будуць выкарыстоўваць дымавыя шашкі, халастыя патроны, выбуховыя пакеты, якія называюць „сродкамі імітацыі дзеянняў праціўніка”, паведамляе газета „Жыццё Палесся”.
Сёння ўпершыню з канца сакавіка жыхары Гомельшчыны зафіксавалі палёт знішчальніка, падобнага да Су-7, піша „Флагшток”.
„Беларускі Гаюн” паведамляе пра палёт знішчальніка над Баранавічамі, Гомлем, Рэчыцай, які накіроўваўся на поўнач і „выйшаў са сваёй звычайнай трэнавальнай зоны”.
