У Менгарвыканкам пададзеная заяўка на святкаванне Дня Волі



Прадстаўнікі Партыі БНФ, Руху „За свабоду” і Беларускай сацыял-дэмакратычнай партыі (Грамада) падпісалі заяўку на правядзенне мерапрыемства па адзначэнні ў Менску Дня Волі – 103-й гадавіны абвяшчэння незалежнасці Беларускай Народнай Рэспублікі. Па словах старшыні Партыі БНФ Рыгора Кастусёва, заяўка ўжо перададзена ў Менгарвыканкам:

– Ад Грамадскага аб’яднання БНФ „Адраджэнне” падпісаў я, як старшыня грамадскага аб’яднання БНФ „Адраджэнне” і Партыі БНФ. Юрась Губарэвіч падпісаў ад Руху „За свабоду” і Аляксей Сігаеў – ад Беларускай сацыял-дэмакратычнай партыі (Грамада). Згодна з беларускім заканадаўствам, пакуль што рана казаць пра дату, дзень, на які мы просім гарвыканкам даць дазвол. Мы дату, час і сцэнар мерапрыемства агучым пасля таго, як атрымаем дазвол Менгарвыканкама.

Цалкам гутарку слухайце ў далучаным файле:

Бо калі расклад мерапрыемства будзе абвешчаны раней часу, то Менгарвыканкам можа прыняць рашэнне ўвогуле не разглядаць нашу заяўку, – патлумачыў Рыгор Кастусёў.

Беларускае Радыё Рацыя, Менск