У Менск прыбыла дэлегацыя ЕЗ



Прадстаўнікі Еўрапейскай службы знешніх дзеянняў, а таксама генеральных дырэктаратаў Еўракамісіі па палітыцы суседства і перамовах аб пашырэнні і па гандлі прыбылі ў Менск з двухдзённым візітам.

Як паведамілі ў прэс-службе прадстаўніцтва ЕЗ у Менску, дэлегацыю ўзначальваюць намеснік дырэктара-кіраўніка па пытаннях Еўропы і Сярэдняй Азіі Гунар Віганд і намеснік гендырэктара генеральнага дырэктарата па палітыцы суседства і перамовах аб пашырэнні Катарына Мацернава.

Дэлегацыя плануе сустрэцца з прадстаўнікамі беларускіх улад, грамадзянскай супольнасці, апазіцыйных партый, кіраўнікамі місій краін ЕЗ і прадстаўнікамі міжнародных арганізацый, каб ацаніць стан адносін ЕЗ і Беларусі і абмеркаваць далейшыя захады.

У Менску 7—9 снежня таксама працавала дэлегацыя, задачай якой з’яўляецца падрыхтоўка Штогадовай праграмы дзеянняў Еўрапейскага саюза для Рэспублікі Беларусі – праграмы супрацоўніцтва з Беларуссю пры фінансавай падтрымцы ЕЗ на 2016 год. Дэлегацыю ўзначальваў начальнік аддзела Усходняга суседства генеральнага дырэктарата Еўрапейскай камісіі па палітыцы суседства і перамовах аб пашырэнні Мацье Буске.

belapan.by