У Менск прыбыў намеснік генеральнага сакратара ААН Уладзімір Варанкоў



У Менск прыбыў намеснік генеральнага сакратара ААН, кіраўнік Контртэрарыстычнага ўпраўлення Аб’яднаных Нацый Уладзімір Варанкоў.

Як паведамляе прэс-служба прадстаўніцтва ААН у Беларусі, Варанкоў прыме ўдзел у міжнароднай канферэнцыі па барацьбе з тэрарызмам у лічбавую эпоху, якая пройдзе 9—10 кастрычніка ў Менску.

Мерапрыемства арганізавана ўрадам Беларусі сумесна з Арганізацыяй па бяспецы і супрацоўніцтве ў Еўропе (АБСЕ).

Удзельнікі канферэнцыі абмяркуюць актуальныя пытанні ў сферы барацьбы з тэрарызмам. Акрамя таго, канферэнцыя дасць магчымасць для прадметнага абмену нацыянальным вопытам і думкамі ў дачыненні да апошніх тэндэнцый і мер па прадухіленні і барацьбе з тэрарызмам у лічбавую эпоху.

Варанкоў таксама сустрэнецца з кіраўнікамі Беларусі і размешчаных у Менску структур ААН.

Контртэрарыстычнае ўпраўленне ААН было створана ў чэрвені 2017 года для забеспячэння лідарства ў сферы выканання мандатаў, дадзеных Генасамблеяй ААН, у галіне барацьбы з тэрарызмам, у мэтах умацавання каардынацыі і ўзгодненасці ў працы, а таксама пашырэння садзейнічання, якое аказваецца ААН па ўмацаванні контртэрарыстычнага патэнцыялу дзяржаў-членаў.

Асноўнай задачай упраўлення з’яўляецца садзейнічанне дзяржавам у ажыццяўленні Глабальнай контртэрарыстычнай стратэгіі ААН. Прынятая Генеральнай асамблеяй у 2006 годзе, стратэгія забяспечвае ўсёабдымны падыход, закліканы накіроўваць намаганні дзяржаў-членаў па барацьбе з тэрарызмам і прадухіленні гвалтоўнага экстрэмізму, які вядзе да тэрарызму.

belapan.by