У Менск прыехаў кіраўнік данецкіх сепаратыстаў Дзяніс Пушылін
Аляксандр Лукашэнка сёння сустракаецца з „Дзянісам Пушыліным, які часова выконвае абавязкі кіраўніка „ДНР””. Так функцыянера расейскай акупацыйнай адукацыі на тэрыторыі Данецкай вобласці Украіны назвалі ў прэсавай службе Лукашэнкі.
Летась у ліпені верхавод ДНР наведаў Берасце. Ён усклаў кветкі да Вечнага агню мемарыяла „Берасцейская цытадэль”. Разам з ім прыязджалі сакратар партыі „Единая Россия” Андрэй Турчак і амбасадар Расеі ў Менску Барыс Грызлоў.
30 верасня Уладзімір Пуцін пасля гэтак званых „рэферэндумаў” падпісаў „дакументы” пра ўваходжанне ў склад Расеі так званых „Данецкай і Луганскай народных рэспублік”, а таксама „Запароскай і Херсонскай абласцей”. Усе гэтыя рэгіёны Украіны не акупаваныя Расеяй цалкам, там ідуць баі.
Беларускія ўлады дэ-юрэ не прызналі незалежнасць „ДНР” і „ЛНР”, роўна як іх „далучэнне” да Расеі пасля згаданых „рэферэндумаў”, пры гэтым афіцыйны Менск ухваляе агрэсію Расеі супраць Украіны.
Крыніца: Хыртя97