У Менск прыляцела першая лэдзі Зімбабвэ
Міністр замежных спраў Беларусі Сяргей Алейнік правёў сустрэчу з жонкай прэзідэнта Зімбабвэ – Аксіліяй Мнангагва.

Яе візіт праходзіць у адпаведнасці з дамоўленасцямі, дасягнутымі паміж кіраўнікамі Беларусі і Зімбабвэ падчас дзяржаўнага візіту Аляксандра Лукашэнкі ў Харарэ, – паведамляе БелТА.
Ключавымі тэмамі падчас візіту першай лэдзі Зімбабвэ стануць пытанні аховы здароўя, медыцынскай навукі, аховы мацярынства і дзяцінства.
