У Менск прыляцеў міністр замежных спраў Вугоршчыны
Петэр Сіярта возме ўдзел у міжнароднай канферэнцыі «Еўразійская бяспека: рэальнасць і перспэктывы ў свеце, які трансфармуецца», якая адбудзецца ў Менску 26-27 кастрычніка, піша БелТА.
У ліку ўдзельнікаў пленарнага пасяджэння заяўлены міністр замежных спраў Расеі Сяргей Лаўроў, генеральны сакратар АДКБ Імангалі Тасмагамбетаў, генеральны сакратар Нарады па ўзаемадзеянні і мерах даверу ў Азіі Кайрат Сарыбай, намеснік генеральнага сакратара ШАС Рыгор Логвінаў і іншыя.
Петэр Сіярта ўжо прылятаў у Беларусь у лютым. Вугоршчына з’яўляецца сябрам NATO і Еўразвязу, але актыўна супрацоўнічае з Расеяй і Беларуссю, нягледзячы на крытыку іншых краін.
Сіярта на канферэнцыі пасадзілі паміж Алейнікам і Лаўровым.
Чакаецца, што вугорскі дыпламат выступіць на пленарным паседжанні канферэнцыі. Перад яе пачаткам ён правёў сустрэчу з міністрам замежных справаў Сяргеем Лаўровым.