У Менск прыляцеў прэзідэнт Азербайджана (абноўлена)



Аляксандр Лукашэнка і Ільхам Аліеў на сустрэчы ў вузкім складзе ў Менску дамовіліся развіваць супрацу ад ваенна-прамысловага комплексу да нафтахіміі. Пра гэта заявіў 28 лістапада Аляксандар Лукашэнка, адкрываючы сустрэчу ў пашыраным фармаце, перадае БелТА.

000019_82681_big

На перамовах у пашыраным складзе Лукашэнка таксама звярнуўся да свайго азербайджанскага калегі з прапановай паставак Азербайджану аўтобусаў і цягнікоў і прапанаваў беларускі ўдзел ва ўдасканаленні азербайджанскай транспартнай інфраструктуры.

* * *

Увечары ў пятніцу, 27 лістапада, у Беларусь з афіцыйным візітам прыбыў прэзідэнт Азербайджана Ільхам Аліеў. У праграме візіту – перамовы з кіраўніком беларускай дзяржавы ў вузкім і пашыраным складах, а таксама падпісанне міжнародных дакументаў.

Паведамляецца, што сустрэчу Лукашэнкі і Аліева пакажуць у жывым эфіры па «Беларусь-1».

Апошні раз яны сустракаліся 12 чэрвеня ў Баку перад афіцыйнай цырымоніяй адкрыцця I Еўрапейскіх гульняў.

Беларускае Радыё Рацыя

Фота BELTA.BY