У Менску адзначылі “паўналецце” “Маладога Фронту”
“Маладому Фронту” – 18 гадоў! Каб адзначыць гэтую дату, у Менску на сядзібе Партыі БНФ сабраліся маладафронтаўцы розных пакаленняў. Узгадвалі гісторыі, узгадвалі, як пачынаўся найбольш масавы нацыянальны моладзевы рух у гісторыі незалежнай Беларусі.
Адзін з пачынальнікаў “Маладога Фронту” Яўген Скочка, які кіраваў спартовым аддзелам, зазначыў, што арганізацыя стала сапраўднай кузніцай патрыётаў:
– Мы стваралі яго як рух. І за гэтыя 18 гадоў праз яго прайшлі тысячы ці дзясяткі тысяч маладых людзей, якія сталі патрыётамі Беларусі. “Малады Фронт” – гэта кавальня патрыятычных кадраў. Рух не можа памерці. Ён можа крыху затухнуць, але ён будзе вечна.
Падчас імпрэзы заснавальнік і сустаршыня “Маладога Фронту” Зміцер Дашкевіч зазначыў, што збіраецца выдаць кнігу з аповедамі пра жыццё арганізацыі.
[Not a valid template]
Адам Завальня, Беларускае Радыё Рацыя, Менск
Фота аўтара