Парашэнка аддаў загад спыніць агонь (абноўлена)
Прэзідэнт Украіны Пётр Парашэнка заявіў, што ў Менску падпісаны папярэдні пратакол да пагаднення пра спыненне агню і ўжо аддаў загад спыніць агонь. Ён разлічвае, што дасягнутыя дамоўленасці, уключаючы двухбаковае спыненне агню і вызваленне закладнікаў, будуць дакладна выконвацца.
„У Менску падпісалі папярэдні пратакол да пагаднення пра спыненне агню. Гэты пратакол павінен уступіць у сілу ў пятніцу”, – напісаў прэзідэнт у сваім Твітэры.
В Мінську підписали попередній протокол до угоди про припинення вогню. Цей протокол має набути чинності в п’ятницю. pic.twitter.com/rY9KMpa0hl
— Петро Порошенко (@poroshenko) 5 сентября 2014
Як паведамлялася раней, у Менску на перамовах кантактнай групы паміж прадстаўнікамі Украіны, самаабвешчаных „ДНР” і „ЛНР” з удзелам АБСЕ прадстаўнікі Украіны і самаабвешчаных Данецкай і Луганскай рэспублік падпісалі пратакол пра спыненне агню з 18.00 пятніцы.
СРОЧНО: В Минске представители Украины и ДНР и ЛНР подписали протокол о прекращении огня с 18.00 пятницы — ДНР Новороссия (@press_dnr) 5 сентября 2014
— ДНР Новороссия (@press_dnr) 5 сентября 2014
„Падпісаны пратакол пра спыненне агню з 18.00 пятніцы. Пратакол з 14-і пунктаў, якія ўключаюць у сябе ўсе аспекты кантролю, абмену палоннымі і іншыя пытанні”, – распавяла агенцтву „Інтэрфакс-Украіна”, крыніца, блізкая да перамоваў.
У сустрэчы ў Менску бяруць удзел былы прэзідэнт Украіны Леанід Кучма, пасол Расеі ва Украіне Міхаіл Зурабаў, спецпрадстаўнік АБСЕ Хайдзі Тальявіні, кіраўнік самаабвешчанай Данецкай народнай рэспублікі Аляксандр Захарчанка, віцэ-прэм’ер ДНР Андрэй Пургін, а таксама кіраўнік самаабвешчанай ЛНР Ігар Платніцкі.
[youtube id=”PoEif4MKCSE”]
На гэтыя перамовы не трэба аптымістычна глядзець, заўважыў у нашым эфіры палітолаг Павел Усаў, бо і раней падобныя дамоўленасці Расея парушала:
– Гэтыя дамоўленасці ні што іншае, як шырма, дымавая завеса для Расеі, каб сцягваць сілы ва Украіну, тыя захопленыя, падкантрольныя расейцам тэрыторыі, каб канцэнтраваць свае групоўкі і падрыхтавацца да далейшай экспансіі на тэрыторыю Украіны. Мы ведаем, што ў аблозе знаходзіцца Марыупаль, наступныя кірункі агрэсіі будуць ісці на іншыя тэрыторыі Усходняй Украіны.
Абяцанні прыпыніць агонь гучалі і раней, заўважае палітолаг Валер Карбалевіч:
– Былі спробы спыніць агонь вясной ці на пачатку лета таксама даваўся загад, здаецца з абодвух бакоў спыніць агонь, ён не спыняўся, таму гэта першая праблема. Другая праблема – могуць падпісаць даволі добрыя дакументы, а потым іх выконваць не будуць, таксама такое было калі на Жэнеўскіх перамовах былі падпісаны пагадненні, нядрэнныя пагадненні, але проста не было выканана Масквой, не былі раззброены незаконныя вайсковыя фармаванні і вайна працягваецца.
[youtube id=”BHwITiDR8do”]
Улад Грынеўскі, Беларускае Радыё Рацыя