У Менску можа адбыцца сустрэча кантактнай групы па Украіне



Спецпрадстаўнік кіраўніка самаабвешчанай «Данецкай народнай рэспублікі» Дзяніс Пушылін заяўляе, што чарговае пасяджэнне кантактнай групы па Украіне можа прайсці ў Менску праз 10 дзён.

«Пакуль у якасці асноўнай пляцоўкі разглядаецца Менск, у гэтым сэнсе мы нічога не мяняем. Дакладную дату пакуль назваць нельга, але дзесьці праз 10 дзён», — дадаў Пушылін.

Прэс-сакратар МЗС Дзмітры Мірончык паведаміў Радыё Свабода, што як толькі ў МЗС будзе дакладная інфармацыя пра правядзенне сустрэчы, яна неадкладна з’явіцца на сайце міністэрства. На момант апублікавання інфармацыі сайт МЗС РБ пра сустрэчу трохбаковай кантактнай групы ў Менску паведамленняў не размяшчаў.

Беларускае Радыё Рацыя

Фота tneu.edu.ua