У Менску не дамовіліся пра адвод зброі з Данбаса
У Менску не дамовіліся пра вывад з Данбаса зброі калібрам менш за 100 міліметраў.
Бакі хацелі парафаваць пагадненьне пра адвод ад лініі судакранання зброі калібрам менш за 100 міліметраў і абмеркаваць умовы абмену палоннымі, але прыкметнага прагрэсу ў гэтых пытаннях няма.
Падгрупа па бяспецы працягне абмеркаванне адводу ўзбраенняў сёння. Перамовы ў Менску ў розных фарматах працягваліся больш 8 гадзін, кансультацыі самой Трохбаковай кантактнай групы ў фармаце 3+2 (Украіна, Расея, АБСЕ і прадстаўнікі „ДНР”, „ЛНР”) працягваліся паўтары гадзіны.
Па іх выніках перад журналістамі выступіў прадстаўнік АБСЕ ў кантактнай групе амбасадар Марцін Сайдзік. Перш за ўсё ён ад імя групы вітаў факт „устанаўлення ў цэлым рэжыму прыпынення агню ў асобных раёнах Данецкай і Луганскай абласцей у канцы жніўня сёлета, што дазволіла наладзіць навучальны працэс”.
Афіцыйнай інфармацыі пра абмен палоннымі таксама няма. Наступнае пасяджэнне Трохбаковай кантактнай групы адбудзецца 22 верасня.