У Менску пачаліся чарговыя перамовы па Данбасе
У Менску пачаліся чарговыя перамовы трохбаковай кантактнай групы па Данбасе. Тэмай перамоваў чарговы раз стане рэжым спыненне агню, размінаванне і абмен палоннымі.
Украінцы не вераць ў паспяховасць перамоўнага працэсу, вось некаторыя меркаванні:
– Колькі ўжо менскія перамовы вяліся, каб не стралялі, каб спынілі стральбу. Там усе наёмнікі.
– Сэнсу ў гэтых перамовах няма, бо проста няма з кім. Там дзейнічае расейская армія.
– Канешне мы ўсе супраць гэтага. Няма ў іх ніякай улады, яны непрызнаныя. Пра што з імі можна размаўляць?
Перамовы трохбаковай кантактнай групы праходзяць у Менску ад 2015 года, але істотных вынікаў яны пакуль не далі.
Марцін Война, Беларускае Радыё Рацыя