У Менску пачаліся пасяджэнні рабочых падгруп па Украіне
У Менск прыляцела Хайдзі Тальявіні. Спецпрадстаўнік старшыні АБСЕ ў Трохбаковай кантактнай групе па ўрэгуляванні сітуацыі ў Данбасе прыбыла ў Менск на сённяшнія перамовы.
У беларускай сталіцы запланаваны чарговы раўнд перамоваў кантактнай групы. Спачатку пройдуць пасяджэнні тэматычных працоўных падгрупаў, а ў 16.00, пасля іх завяршэння, — перамовы правядзе сама кантактная група.
Папярэдняе пасяджэнне трохбаковай кантактнай групы ў Менску 22 траўня не прынесла прарыўных рашэнняў. Бакі не змаглі прасунуцца ў пытанні прызначэння мясцовых выбараў на Данбасе, правядзенне якіх прадугледжанае менскімі пагадненнямі.
Беларускае Радыё Рацыя
Фота glavpost.com
