У Менску падсумуюць вынікі Рыжскага саміту «Усходняе партнёрства»
У канцы чэрвеня ў Беларусі пройдзе нефармальная сустрэча міністраў замежных справаў кріан-удзельніц еўразвязаўскай праграмы «Усходняе партнёрства». Яны абмяркуюць вынікі Рыжскага саміту, які адбыўся 21-22 траўня. Беларусь на ім прадстаўляў міністр замежных спраў Уладзімір Макей. Ён паведаміў 4 червеня, што падсумавальная сустрэча пасля саміту запланаваная ў Менску.
„Традыцыйна яны праводзяцца ў розных краінах „Усходняга партнёрства”. Гэта планавае мерапрыемства будзе праходзіць адразу пасля саміту ў Рызе”, — сказаў Макей. Таксама адзначыў, што кіраўнікі знешнепалітычных ведамстваў краін, якія ўваходзяць ва „Усходняе партнёрства”, абмяняюцца „поглядамі на тое, як у будучыні гэтая ініцыятыва будзе развівацца”, паведамляе дзяржаўнае агенства БелТА.
Варта адзначыць, што перамовы ў такім фармаце адбудуцца ў Беларусі ўпершыню.