У Менску прайшлі беларуска-славенскія кансультацыі паміж МЗС



 У Менску 11 снежня прайшлі беларуска-славенскія кансультацыі паміж МЗС.

Беларускую дэлегацыю на перамовах узначальваў намеснік міністра замежных спраў Алег Краўчанка, славенскую — дзяржаўны сакратар МЗС Андрэй Лагар.

Як паведамляе прэс-служба беларускага знешнепалітычнага ведамства, падчас кансультацый бакі абмеркавалі асноўныя пытанні двухбаковага палітычнага дыялогу, эканамічнага, культурнага і гуманітарнага супрацоўніцтва, а таксама развіццё дагаворна-прававой базы і ўзаемадзеянне ў межах міжнародных арганізацый.

„Асаблівая ўвага нададзеная перспектывам дыялогу Беларусі з Еўразвязам і ролі нашай краіны ў ініцыятыве ЕЗ” Усходняе партнёрства”, — адзначылі ў прэс-службе.

У гэты ж дзень кіраўніка дэлегацыі Славеніі прыняў міністр замежных спраў Беларусі Уладзімір Макей. „Бакі скаардынавалі пазіцыі па пытаннях развіцця беларуска-славенскіх адносінаў”, — гаворыцца ў паведамленні.

belapan.com