У Менску прайшоў круглы стол да 70-годдзя НАТА
У Менску адбыўся круглы стол, прымеркаваны да 70-годдзя стварэння НАТА. Мерапрыемства арганізавала Партыя БНФ.
Па словах намесніка старшыні партыі Аляксея Янукевіча, у дыскусіі, у якой удзельнічалі палітыкі, грамадскія актывісты і палітолагі, абмеркаваны пагрозы і выклікі, з якімі арганізацыя сутыкаецца падчас сваёй дзейнасці, як гаранта міру і бяспекі ў Цэнтральнай і Усходняй Еўропе.
„Мы бачым, што існуючая афіцыйная канцэпцыя нацыянальнай бяспекі ў Беларусі мае вельмі шмат слабых бакоў. Яна вымагае сур’ёзнай рэвізіі, у тым ліку і ў накірунку развіцця адносінаў з НАТА”, — лічыць Аляксей Янукевіч:
– НАТА з’яўляецца глабальным гульцом і шмат гадоў грае важную ролю ў нашым рэгіёне. Тая роля, якую сёння адыгрывае НАТА, якую можа адыграць у будучыні дзеля забеспячэння бяспекі нашай краіны – гэта тэма, гэтая роля на жаль выпадае з увагі беларускай грамадскасці.
Увесь рэпартаж слухайце ў далучаным файле:
У працы круглага стала, на якім абмяркоўвалася роля НАТА ў сучасным свеце і яго адносіны з Беларуссю ўдзельнічалі прадстаўнікі як Партыі БНФ, так і іншых партыяў.
Са справаздачамі выступіў кіраўнік інфармацыйна — аналітычнага парталу Belarus Security Blog Андрэй Паротнікаў, палітолаг Андрэй Ляховіч, грамадскі дзеяч і палітолаг Алесь Лагвінец, палітычны аглядальнік Аляксандр Класкоўскі і іншыя.
Беларускае Радыё Рацыя, Менск