У Менску прайшоў пікет правацэнтрысцкай кааліцыі



Лідары правацэнтрысцкай кааліцыі беларускай апазіцыі правялі ў Менску першы пікет па зборы подпісаў за патэнцыйнага кандыдата ў дэпутаты парламента – намесніка старшыні Руху “За Свабоду” Юрася Губарэвіча.

01-pravocentristy

Паводле палітыка, арганізацыя падала 48 заявак сваіх людзей на ўключэнне ў выбарчыя камісіі, з іх уключаныя толькі два кандыдаты ў акруговыя камісіі па Віцебскай вобласці:

– Выкарыстоўваецца старая практыка менавіта неўключэння незалежных апазіцыйных прадстаўнікоў у выбарчыя камісіі. Асабіста я лічу, што такая пазіцыя Лідзіі Ярмошынай у адносінах да вылучэнцаў ад Руху “За Свабоду” – гэта помста за тое, што падчас прэзідэнцкіх выбараў 2015 года мы выкрылі яе махінацыі, якія былі скіраваны на тое, каб прыкрыць сфальшаваныя альбо ўвогуле не пададзеныя ў патрэбнай колькасці подпісы за вылучэнне гэтага кандыдата.

У пікеце за вылучэнне Юрася Губарэвіча, арганізаваным каля ўваходу ў Цэнтральны батанічны сад, акрамя яго самога ўдзельнічалі: сустаршыня стваранай партыі „Беларуская хрысціянская дэмакратыя” Віталь Рымашэўскі і  старшыня Аб’яднанай грамадзянскай партыі Анатоль Лябедзька:

– Мы маем намер падчас гэтай кампаніі сабраць доказы нелігітымнасці гэтай кампаніі. Тое, што яна праводзіцца не ў адпаведнасці са стандартамі АБСЕ.

Парламенцкія выбары ў Беларусі пройдуць 11 верасня. Як стала вядома, беларускі бок запрашае на іх міжнародных назіральнікаў АБСЕ. Паводле экспертаў, уладам залежыць на міжнародным прызнанні вынікаў выбараў, каб мець магчымасць атрымліваць фінансавую дапамогу з Захаду.

02-pravocentristy

03-pravocentristy

04-pravocentristy

05-pravocentristy

БелаПАН

Фота belapan.by