У Менску прайшоў пікет у памяць пра зніклых (абноўлена)



У 16-ю гадавіну знікнення беларускага палітыка Віктара Ганчара і яго сябра, бізнесмена Анатоля Красоўскага ў Менску, на праспекце Незалежнасці каля ГУМа, адбыўся пікет. Ён быў арганізаваны старшынёй Аб’яднанай грамадязнскай партыі Анатолем Лябедзькам.

11027966_968037103265507_258794066564040249_n

(Фота facebook.com/Анатоль Лябедзька)

Ганчар і Красоўскі былі скрадзены 16-га верасня 1999-га года.

OLYMPUS DIGITAL CAMERA

Як адзначыў Анатоль Лябедзька, пікет прайшоў у межах выбарчай прэзідэнцкай кампаніі.

12038409_968047006597850_2284331795297391730_n

(Фота facebook.com/Анатоль Лябедзька)

У праграмах зарэгістраваных кандыдатаў нічога не гаворыцца пра неабходнасць дабіцца расследвання спраў зніклых і пакарання тых, хто здзейсніў гэтыя злачынствы. І мы вымушаны нагадаць пра гэта, сказаў лідар АГП:

– У нашай краіне ўсе мы рызыкуем, усе мы баімся, тут няма герояў, тут няма „Гераклаў”, тут звычайныя людзі. Але калі на шалі вагаў тое, што ёсць, то канешне трэба рабіць нейкія ўчынкі і пераступаць праз гэты страх, інакш зусім проста перастанеш сябе паважаць.

У пікеце прынялі ўдзел каля 30-ці грамадзян. Былі разгорнуты стэнды з копіямі дакументаў, якія сведчацць пра датычнасць прадстаўнікоў улады да выкраданняў Віктара Ганчара, Анатоля Красоўскага, Юрыя Захаранкі і Дзмітрыя Завадскага.

OLYMPUS DIGITAL CAMERA

Cярод прыйшоўшых на акцыю былі і прадстаўнікі іншых партый і арганізацый. Так, па словах сустаршыні аргкамітэта па стварэнні Партыі Беларуская хрысціянская дэмакратыя Віталя Рымашэўскага, грамадзянскі абавязак кожнага сумленнага беларуса – памятаць пра тыя трагічныя падзеі:

Зніклі палітыкі. Калі мы не будзем помніць пра іх, не будзем патрабаваць справядлівых расследаванняў, то іх лёс могуць паўтарыць іхныя нашчадкі, сённяшняе пакаленне палітыкаў і наступнае. Таму гэта справа гонару і сумлення кожнага беларуса быць на такіх акцыях. Няшмат народу, бо да гэтага перадвыбарчага цырку, які зараз адбываецца ў краіне, за такія акцыі былі заўсёды санкцыі, арышты. Зараз ёсць спадзеў, што за гэта людзям не пагражаюць арышты.

Але нават калі б і пагражалі, то ўдзел у такіх пікетах памяці – вельмі годная справа, за якую можна адседзець суткі ці атрымаць штраф. Гэта не так і страшна. Жахліва і сташна тое, што адбылося з Віктарам Ганчаром, Анатолем Красоўскім, Эрыем Захаранкам, Дзмітрыем Завадскім. Мы не павінны дапусціць, каб такое паўтарылася, сказаў Віталь Рымашэўскі.

OLYMPUS DIGITAL CAMERA

Супрацоўнікі міліцыі склалі адміністратыўныя пратаколы аб несанкцыяваным пікетаванні адносна Анатоля Лябедзькі, а таксама актывіста АГП Мікалая Казлова.

12002269_968037266598824_584402336230036825_n

(Фота facebook.com/Анатоль Лябедзька)

Генадзь Барбарыч, Беларускае Радыё Рацыя, Менск