У Менску праходзіць канферэнцыя па пытанні замарожаных канфліктаў (абноўлена)



Як вырашаць “замарожаныя канфлікты”? Над гэтым пытаннем у Менску зараз думаюць 30 экспертаў з постсавецкіх краінаў, Еўразвязу ды ЗША. Наконадні сярод удзельнікаў заяўляўся і амбасадар Расеі ў Беларусі Аляксандр Сурыкаў. Аднак дыпламат не з’явіўся на форуме. Тлумачыць адзін з арганізатараў сустрэчы Яўген Прэйгерман, дырэктар па даследаваннях “Ліберальнага клубу”.

– Мы атрымалі папярэднюю зацікаўленасць з боку расейскай амбасады, але ж потым атрымалася, што нейкая іншая справа перашкодзіла. Беларусь не з’яўляецца вялікім экспертам па замарожаных канфліктах, але ж мы з’яўляемся добрай пляцоўкай, каб вось тут, у Менску, гэта ўсё неяк аб’ектыўна, рэпрэзентатыўна абмяркоўваць.

Канфэренцыю па тэме “замарожаных канфліктаў” у Менску з-за хваробы не наведаў яшчэ адзін запрошаны госьць – дарадца прэзідэнта Украіны Ігар Смяшко. У кулуарах распавялі, што ён мусіў агучыць афіцыйныя дадзеныя ўкраінскай разведкі па Данбаскім канфлікце.

* * *

Канферэнцыю ладзіць «Ліберальны клуб».

У форуме бяруць удзел 30 вядучых экспертаў з постсавецкіх краінаў, Еўразвязу ды ЗША, а таксама дыпламаты.

Сярод іх павераны ў справах ЗША ў Беларусі Скот Ролянд:

 — Я думаю, што гэта няверныя высновы наконт таго, што па-за замарожанымі канфліктамі нехта стаіць. Я не эксперт у гэтай праблеме, але я ведаю, што ЗША вельмі сур’ёзна да яе ставяцца. Мы лічым, што вельмі важна паважаць суверэнітэт і тэрытарыяльную цэласнасць краінаў, якія сталі ахвярамі замарожаных канфліктаў.

Наконадні сярод удзельнікаў заяўляўся й амбасадар Расеі ў Беларусі Аляксандар Сурыкаў. Аднак дыпламат не з’явіўся на форуме. Тлумачыць адзін з арганізатараў сустрэчы Яўген Прэйгерман, дырэктар па даследаваннях  «Ліберальнага клуба».

 — Ён быў заяўлены ў рэжыме папярэдняй зацікаўленасці з боку расейскай амбасады, але потым выйшла, што нейкія іншыя справы ёсць. Беларусь не з’яўляецца непасрэдна вялікім экспертам па замарожаных канфліктах, але мы — добрая пляцоўка, каб тут, у Менску, аб’ектыўна і неяк рэпрэзентатыўна абмяркоўваць.

Канферэнцыю па тэме «замарожаных канфліктаў» у Менску з-за хваробы не наведаў яшчэ адзін запрошаны госць – дарадца прэзідэнта Украіны Ігар Сьмяшко. У кулуарах распавялі, што ён мусіў агучыць афіцыйныя звесткі ўкраінскай выведкі па Данбаскім канфлікце.

Канферэнцыя працягне працу 13 лістапада, але ўжо без прысутнасці прэсы. На думку арганізатараў, гэта пасадзейнічае больш свабоднаму абмену меркаваннямі.

Стас Дэдэрка, Беларускае Радыё Рацыя

Фота: liberalclub.biz