У Менску праходзіць пасяджэнне кангрэса за незалежнасць
У Менску праходзіць чарговае пасяджэнне Усебеларускага кангрэса за незалежнасць.
Як распавяла яго каардынатар Алена Анісім, сённяшняе пасяджэнне прысвечана перш за ўсё пытанню эканамічнай баспекі краіны:
– Асноўнае пытанне – гэта эканамічная бяспека краіны, таму што гэта ёсць аснова і грунт незалежнасці краіны, сучасны эканамічны стан Беларусі і шляхі яго паляпшэння. Другое пытанне – гэта прыватны бізнес у сучасных умовах. Трэцяе пытанне, якое мы хочам разгледзіць – гэта наша ўступленне ў ЕАЭС і тое, якія адбываюцца працэсы, што гэта для Беларусі сёння значыць і якія магчымыя наступствы нашага ўступлення ў гэтую структуру.
Удзельнікамі будзе прыняты план дзеянняў для таго, каб пытанне эканамічнай бяспекі краіны было вырашана, адзначыла Алена Анісім.
Беларускае Радыё Рацыя