У Менску праходзяць чарговыя перамовы па Украіне



У Менску праходзіць сустрэча рабочых падгруп трохбаковай кантактнай групы па ўрэгуляванні сітуацыі на ўсходзе Украіны, паведамляецца ў твітэр-акаўнце МЗС Беларусі.

Сёння пройдуць і перамовы кантактнай групы.

Папярэдняя сустрэча трохбаковай кантактнай групы адбылася 23 жніўня. Бакі дамовіліся пра рэжым спынення агню ў сувязі з пачаткам навучальнага года.

Удзельнікі канфлікту абавязаліся зрабіць усе неабходныя крокі для забеспячэння ўстойлівага рэжыму спынення агню. Яны таксама прынялі абавязацельства забяспечыць надзейны і бяспечны доступ спецыяльнай маніторынгавай місіі АБСЕ па ўсёй тэрыторыі Украіны згодна з яе мандатам.

БелаПАН