У Менску пратэставалі супраць расейскіх вайсковых баз



Акцыя пратэсту супраць расейскай вайсковай базы прайшла ў Менску. Мікалай Статкевіч заклікаў сабрацца 10 кастрычніка на Выбарчы сход.

IMG_1665

IMG_1690

IMG_1706

IMG_1713

1_foto

2_foto

3_foto

4_foto

5_foto

6_foto

7_foto

8_foto

9_foto

10_foto

11_foto

12_foto

13_foto

Уладзімір Някляеў абвясціў, што акцыя закончана. Людзі скандуюць: „Незалежнасць”.

* * *

Выступае Галіна Сіўчык, якая паведамляе, што зараз адбудзецца малітва за Беларусь.

* * *

Зноў выступае Мікалай Статкевіч і кажа, што гэтая сітуацыя вынік таго, што ў беларускага народу забралі ўладу і краіну. Статкевіч заклікае сабрацца 10 кастрычніка ў 17.00 на Выбарчы сход на прошчы Свабоды.

* * *

Выступае Вячаслаў Сіўчык: „Неаб’яднанасць апазіцыі, гэта злачыства перад беларускай нацыяй”.

* * *

Выступае мастак Аляксей Марачкін.

* * *

Мікалай Статкевіч заяўляе, што далучаецца да Руху „За дзяржаўнасць і незалежнасць Беларусі” і прапаноўвае абраць лідарам Руху Уладзіміра Някляева.

* * *

Выступае Каардынатар Руху „За дзяржаўнасць і незалежнасць Беларусі” па Берасцейскай вобласці Аляксандр Мех.

* * *

Някляеў заклікаў удзельнікаў сходу яднацца і далучыцца да руху „За дзяржаўнасць і незалежнасць Беларусі”. Сход галасуе за прыняцце за аснову праект Статута руху „За дзяржаўнасць і незалежнасць Беларусі”. Сход абраў Раду Руха.

* * *

Выступы на акцыі пратэсту працягваюцца. Зноў выступае Уладзімір Някляеў, які сказаў, што сход павінен прыняць адпаведную рэзалюцыю супраць расейскай вайсковай базы. Някляеў зачытаў „Пастанову „Народнага сходу” за мірную і свабодную Беларусь”.

 

* * *

Выступіў Аляксей Янукевіч. Удзельнікі выгукваюць „Не расейскім базам!”.

* * *

Міліцыя афармляе пратаколы на арганізатараў акцыі пратэсту.

* * *

Юрась Губарэвіч кажа, што ваенная база, як ракавая пухліна, дасць свае метастазы. І не трэба Лукашэнку думаць, што гэтая база яго абароніць.

* * *

Выступае Анатоль Лябедзька. Ён кажа, што нельга ісці на выбары, бо галасы будуць аддадзеныя Лукашэнку.

* * *

Другім выступае Мікола Статкевіч, які кажа, што ў краіне шмат розных іншых праблемаў, і што дыктарура штурхае Беларусь у небяспечным кірунку.

* * *

Пачалася акцыя пратэсту. Першым выступае Уладзімір Някляеў, які кажа пра вялікую небяспеку для Беларусі ад прысутнасці на яе тэрыторыі расейскай вайсковай базы. Някляеў згадаў пра расейскую вайсковую базу на тэрыторыі Крыма і чым гэта скончылася для Украіны.

* * *

На плошчы Свабоды збіраюцца людзі. Тут ужо ёсць палітычныя лідары Мікалай Статкевіч, Уладзімір Някляеў, Анатоль Лябедзька.

* * *

На плошчы Свабоды ў Менску а 17-й гадзіне пачнецца акцыя пратэсту супраць расейскай ваеннай базы ў Беларусі. Пра гэта раней дамовіліся прадстаўнікі апазіцыйных партый і шэрагу грамадскіх арганізацый. «Гэта здрада нашым нацыянальным інтарэсам, здрада народу і краіне», — чытаем ў заяве пад назвай «За Беларусь без чужых ваенных базаў». “Тэма расейскай вайсковай прысутнасці – адна з самых галоўных для нашага грамадства, нават калі грамадства гэтага і не разумее”, – кажа старшыня грамадзянскай кампаніі “Наш дом” Вольга Карач. На яе думку, у пытаннях рэгіянальнай бяспекі надзвычай важна, каб ніякім чынам не змянялася ваенная дактрына, паводле якой Беларусь не вядзе баявых дзеянняў на тэрыторыі іншых дзяржаў:

– Зараз ужо пачынаюць з боку Расеі падымаць пытанне, і гэта вельмі небяспечнае пытанне, што ваенная дактрына павінна быць агульнай для Расеі, Беларусі і Казахстана. І што беларускую ваенную дактрыну трэба перапісаць. І гэта вельмі кепска. Таму што гэта азначае, у першую чаргу, менавіта змену гэтай агульнай канцэпцыі, што Беларусь не ваюе на тэрыторыях іншых дзяржаў.

Таксама ў пытаннях рэгіянальнай бяспекі Вольга Карач значную ролю адводзіць грамадзянскай супольнасці і незалежным СМІ. Сёння, 4 кастрычніка, у 17 гадзінаў у Менску распачнецца акцыя супраць расейскай вайсковай прысутнасці ў Беларусі. Сярод яе ініцыятараў – былыя палітычныя вязні Мікалай Статкевіч ды Уладзімір Някляеў.

* * *

Прадстаўнікі апазіцыйных партый і шэрагу грамадскіх арганізацый заклікалі беларусаў выйсці на мітынг супраць размяшчэння ў Беларусі расейскай вайсковай базы. Сход запланаваны на сёння на 17 гадзін на плошчы Свабоды ў Менску. Шэф-рэдактар “Нашай Нівы” Андрэй Дынько лічыць вельмі важным падымаць гэтую тэму ў грамадстве:

– Гэта важная тэма і абсалютна правільна, што нашыя палітычныя сілы яе паднімаюць, і трэба слухаць грамадскую думку, і дзе трэба – праводзіць шырокае грамадскае абмеркаванне. Бо пусціць базу лёгка, а вось яе пасля ліквідаваць бывае вельмі цяжка. Самая масавая публічная акцыя гэтага году – гэта было шэсце на Дзень Волі, якое сабрала не так шмат людзей. Мой прагноз – на пікет выйдзе больш людзей, чым на Дзень Волі.

Арганізатары акцыі мяркуюць, што размяшчэнне на тэрыторыі Беларусі замежнай вайсковай базы супярэчыць 18-му артыкулу Канстытуцыі Беларусі, згодна з якім Беларусь імкнецца да нейтралітэту. Акцыя плануецца як сустрэча з выбаршчыкамі або “народны сход”.

* * *

Не дапусціць размяшчэння на тэрыторыі Беларусі расейскай вайсковай базы. Пад такім лозунгам заклікаюць выйсці сёння на акцыю шэраг апазіцыйных лідараў, у тым ліку былы палітычны вязень Мікалай Статкевіч. Ці здольная тэма «вайсковай небяспекі» абудзіць грамадства і падштурхнуць людзей да выказвання свайго пратэсту? На пытанне нашага радыё адказаў палітычны эксперт Беларускай аналітычнай майстэрні Андрэй Фёдараў:

– Вельмі сумняваюся ў гэтым, бо беларускае грамадства масава не апазіцыйнае, не праявіла сябе як вельмі актыўнае ў палітычным плане, людзі не выходзілі нават тады, калі ўшчымляліся іх прывытныя, меркантыльныя інтарэсы. Я маю на ўвазе 2011 год – трохразовая дэвальвацыя і г.д. Тым больш не так шмат людзей, на маю думку, ведаюць пра гэтую базу. Афіцыйныя сродкі масавай інфармацыі пра гэта не кажуць, а іншых, як правіла, яны не чытаюць, так што ёсць вялікія сумненні на гэты конт.

Пікет супраць расейскай вайсковай базы, якая мае размясціцца на вайсковым аэрадроме ў Бабруйску, запланаваны сёння на 17 гадзін. Месца правядзення мерапрыемства, якое заяўляецца як месца сустрэчы выбаршчыкаў, – плошча Свабоды ў Менску.

Беларускае Радыё Рацыя