У Менску працягвае працаваць кантактная група па Украіне



У Менску працягвае працаваць Кантактная група па ўрэгуляванні сітуацыі на ўсходзе Украіны. Паводле прадстаўнікоў АБСЕ, у перамовах дасягнуты пэўны прагрэс. Больш дэталёва распавядзе наш украінскі карэспандэнт Марцін Война:

– Галоўнымі тэмамі на сустрэчы кантактнай групы быў абмен палоннымі па прынцыпе “ўсіх на ўсіх”. Пасля заканчэння перамоваў перад журналістамі выступіў каардынатар ад АБСА Тоні Фрыш. 

“Аніякага нежадання дамаўляцца я не бачыў. Мы доўга і вельмі дэталёва абмяркоўвалі пытанне абмену палоннымі. Гаварылася найперш пра тое, каб абмен палоннымі праходзіў найбольш эфектыўна”, – зазначыў каардынатар АБСЕ.

Паводле ўкраінскага боку, у палоне баевікоў знаходзіцца каля 300 украінскіх вайскоўцаў, валанцёраў і мірных грамадзянаў. Вызваленне палонных – адна з умоваў мірных пагадненняў, якіх дасягнула “нармандская чацвёрка” падчас перамоваў у Менску 12 лютага.

Марцін Война, Беларускае Радыё Рацыя, Украіна

Фота