У Менску працягваюцца перамовы па Украіне
У Менску рабочая група па палітычных пытаннях ўрэгулявання сітуацыі ва Украіне працягвае весці перамовы ў закрытым для прэсы рэжыме, паведамілі ў МЗС Беларусі.
Напярэдадні адбылося чарговае пасяджэнне трохбаковай кантактнай групы, якому папярэднічалі перамовы ў падгрупах па пытаннях бяспекі, а таксама эканамічных, гуманітарных і палітычных пытаннях. Бакі абмяркоўвалі пытанні арганізацыі выбараў, наладжвання інфраструктуры, правядзення размініравання, вызвалення ваеннапалонных і іншыя.
Чакаецца, што наступныя пасяджэння кантактнай групы ў Мінску адбудуцца 15 і 22 снежня.
