У Менску працяваюць шукаць выйсце з украінскага крызісу
Пяты раўнд перамоваў рабочых груп па ўрэгуляванні ўкраінскага крызісу атрымаўся „не вельмі простым”. З гэтым пагадзіліся ўдзельнікі сустрэчы трохбаковай кантактнай групы і прадстаўнікі самаабвешчаных рэспублік. У сустрэчы прымалі ўдзел прадстаўнікі самаабвешчаных Данецкай і Луганскай народных рэспублік Дзяніс Пушылін і Уладзіслаў Дэйнэга. Украіну прадстаўляў экс-прэзідэнт Леанід Кучма. Расею – Азамат Кульмухаметаў. Упершыню ў пасяджэнні групы ўдзельнічаў новы спецпрадстаўнік старшыні АБСЕ Марцін Сайдзік. Былы прадстаўнік АБСЕ Хайдзі Тальявіні таксама прысутнічала на перамовах.
– Мы бачым зацікаўленне і з боку АБСЕ, бачым зацікаўленне і з боку Расейскай Федэрацыі, каб працэс адбываўся як мага хутчэй і каб наканец знайсці палітычнае рашэнне, якое дазволіць вырашыць пытанні і ваеннага плану, у тым ліку нарэшце спыніць абстрэлы. Тым не менш не хапае аднаго – жадання і спраў, накіраваных на спыненне імітацыйных дзеянняў з боку Украіны і сапраўдага руху ў бок паслядоўных дзеянняў.
Заявіў прадстаўнік самаабвешчанай Данецкай народнай рэспублікі Дзяніс Пушылін. „Казаць пра канкрэтныя вынікі сёння нельга”, „дынаміка ёсць, але яна недастатковая”, „ёсць пэўны дыялог, але кансэнсусу не дасягнута” – менавіта такімі выразамі апісвалі ход перамоў іх удзельнікі.
Украінскі бок абвінавачвае прадстаўнікоў Данецкай і Луганскай народных рэспублік у нерэальнасці выстаўленых імі прапаноў і ўмоў.
Паволе БелаПАН.