Акцыя „Праспект нацыянальнага сцяга”



У гадавіну рэферэндума 1995 года «Малады Фронт» правёў на Кастрычніцкай плошчы ў Менску акцыю «Праспект нацыянальнага сцяга». Больш за два дзясяткі яе ўдзельнікаў з бел-чырвона-белымі сцягамі ў руках стаялі ўздоўж галоўнага праспекта сталіцы.

5F21285E-60F5-446B-96C3-CA271094F23A_mw1024_s_n

Пра мэты акцыі нашаму карэспандэнту расказаў адзін з актывістаў «Маладога Фронту» Зміцер Дашкевіч.

– Мы сёння выйшлі на галоўны праспект беларускай сталіцы, каб сцвердзіць, што бел-чырвона-белы сцяг хутка зойме свой дзяржаўны пасад. У мяне засталіся ўспаміны тых часоў і непаразуменне таго, што нацыя проста выракаецца свайго сцяга і герба. І я ў свае няпоўныя 13 гадоў не мог зразумець, як гэта можа адбывацца. І тое абурэнне, якое ў мяне з 1995 года было, увасобілася ў тое, што я прыйшоў, далучыўся да дэмакратычнай апазіцыі, патрыятызаваўся ў пэўным сэнсе.

Міліцыя з’явілася праз хвіліну пасля пачатку акцыі. Міліцыянты запісвалі пашпартныя дадзеныя тых, хто трымаў бел-чырвона-белыя сцягі, і складалі на іх пратаколы за несанкцыяванае пікетаванне.

Беларускае Радыё Рацыя, Менск

Фота svaboda.org

* * *

Карэспандэнта „Свабоды” Алега Груздзіловіча затрымалі падчас асвятлення акцыі «Праспект нацыянальнага сцяга» на Кастрычніцкай плошчы.

Цяпер на яго складаюць пратакол за парушэнне правілаў дарожнага руху, паведамляе svaboda.org.

Алега  Груздзіловіча затрымалі на праспекте Незалежнасьці ля выхаду са станцыі метро «Кастрычніцкая», калі ён выконваў свае прафэсійныя абавязкі: ён фатаграфаў момант, як супрацоўнікі камунальных службаў здымалі з флагштоку бел-чырвона-белы сцяг, прымацаваны туды ўдзельнікам акцыі.

* * *

Рух на праспекце ля Кастрычніцкай плошчы фактычна перакрыты. Прычыны – невядомыя. Перыядычна праязджаюць палівальныя машыны, якія мыюць праспект, паведамляе svaboda.org.

 

77A4A6B5-3958-47EC-A8B4-624A7E7D9465_mw1024_s_n

CiaIs2wXAAAicPH

На Кастрычніцкую плошчу прыйшоў Мікалай Статкевіч, ён падзякаваў усіх прысутных за ўдзел акцыі.

CiaD93cXEAAzPr_

Зараз на плошчы некалькі дзясяткаў чалавек.

CBC815CA-8D06-4671-A70F-58EDC2A8E724_mw1024_s_n

CiaBGz9WUAAsLKl

Паводле інфармацыі ад назіральнікаў БХК, пратаколы на ўдзельнікаў акцыі складаюць 2-х відаў: па артыкулу 23.4 (непарадкаваньне міліцыі) і артыкулу 23.34 (несанкцыянаванае масавае мерапрыемства) Кодэксу аб адміністрацыйнай адказнасці.

Фота svaboda.org

* * *

„Малады Фронт” сёння ладзіць акцыю „Праспект нацыянальнага сцяга”. Апоўдні маладафронтаўцы заклікаюць выйсці на Кастрычніцкую плошчу ў Менску з бел-чырвона-белымі сцягамі. Як адзначае адзін з лідараў „Маладога Фронту” Зміцер Дашкевіч, акцыя прымеркаваная да гадавіны рэферэндуму, у выніку якога былі скасаваныя бел-чырвона-белы сцяг і герб Пагоня.

У 1995-м годзе улады правялі ў Беларусі рэферэндум, пасля чаго змянілі дзяржаўную сімволіку. Месца гістарычнага бел-чырвона-белага сцяга заняў перароблены сцяг БССР.

Беларускае Радыё Рацыя